Камітэт па правах чалавека ААН на сваёй апошняй кастрычніцкай сесіі разгледзеў справу экс-кандыдата ў прэзідэнты прэзідэнцкай кампаніі 2006 года Аляксандра Казуліна і вызначыў парушэнні Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, кажа праваабаронца Раман Кісляк:

Пасля выбараў, падчас шэсця, ён быў затрыманы, збіты і арыштаваны. Затым яго асудзілі за злоснае хуліганства, яму прысудзілі 5,5 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Казулін не пагадзіўся з абвінавачваннем і абскардзіў парушэнне Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У прыватнасці, у справе гаварылася аб жорсткім абыходжанні з ім, адвольным арышце, аб дрэнных умовах утрымання, прэзумпцыі невінаватасці і гарантыях справядлівага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?