Пасяджэнне Рады калектыўнай бяспекі — кіруючага органа Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) — пачалося ў Маскве.

Перад пачаткам мерапрыемства прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін павітаў калегаў з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.

У рамках саміту плануецца падпісаць шэраг дакументаў.

Як распавёў журналістам памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, кіраўнікі краін АДКБ па выніках саміту прымуць сумесную заяву, дзе выкажуць заклапочанасць нарастаннем небяспекі тэрарызму і распаўсюджваннем экстрэмізму ў Цэнтральнай Азіі, у тым ліку з улікам афганскага фактару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?