Калі цябе будуць судзіць - назавіся сабакам.
А калі, напрыклад, спытаюць: «дзе жывяце?»
Скуголь, што жывеш на вуліцы, скуголь: «за бакам».
Паказвай мягкі жывот з поўсцю на жываце.

Паводзь сябе добра. Кепска выглядай ранкам.
Пакутуй за ўсе сабачыя і людскія грахі.
Ляжы на спіне. Скручвай хвост абаранкам.
Хай нос твой будзе вялікі і заўсёды сухі.

Працягвай лапу. Таму хто яе сціскае
Важна не лапа, а акт дарэння як дар.
І будзь упэўнены, прыйдзе любоў людская
Пішы: сабака, - прыпішацца гаспадар.

Ён прыйдзе сам, бы выразаны з іконы
Без рыс і складак голаў схіліўшы ніц
Глядзець на сметніцу са свайго балкона
І міраточыць з агромных цёмных вачніц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру