У самаабвешчанай «ДНР» хваляцца тым, што на Данецкім заводзе змаглі наладзіць вытворчасць мінамётаў. Наступны этап — выпуск уласнага пнеўматычнага кулямёта.

Так званы кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка распавёў на сустрэчы з кіраўнікамі металургічнай і коксахімічнай прамысловасці аб тым, што ў «Данецкгармаша» ў аўторак — свята: закупілі 30 мінамётаў і арганізавалі іх уласную вытворчасць.

Акрамя таго, прадстаўнік завода распавёў і пра тое, што ў «ДНР» распрацоўваюць і пнеўматычны кулямёт. Ёсць дзве распрацоўкі, але пакуль не ўдаецца дасягнуць патрэбных характарыстык, сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру