«НАТА паважае рашэнне Вярхоўнай Рады Украіны адмяніць пазаблокавы статус дзяржавы і пацвярджае, што Украіна можа быць членам арганізацыі, калі яна 1) гэтага папросіць, 2) выканае стандарты і 3) будзе выконваць неабходныя прынцыпы.

Так УНІАН пракаментавалі ў штаб-кватэры НАТА адпаведнае рашэнне ўкраінскага парламента.

«Мы паважаем рашэнне ўкраінскага парламента. Украіна з'яўляецца незалежнай і суверэннай дзяржавай і толькі яна прымае рашэнне аб уласнай знешняй палітыцы. Як было вырашана на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, нашы дзверы адчыненыя, і Украіна стане сябрам НАТА, калі яна гэтага папросіць, выканае стандарты і будзе выконваць неабходныя прынцыпы», — сказалі ў НАТА.

У Паўночнаатлантычным альянсе зазначылі, што ў выпадку, калі Украіна вырашыць падаць заяўку на сяброўства НАТА «будзе ацэньваць яе гатоўнасць далучыцца да Альянсу такім жа чынам, як мы робім з любым кандыдатам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру