У абсалютнай большасці абменнікаў сітуацыя не змянілася з учора — можна набыць тое, што здаюць. Прычым, нярэдка людзі дамаўляюцца паміж сабой проста ў чарзе, і сыходзяць «за вугал», каб абмяняцца грашыма прыватным чынам.

Але, як правіла, валюта ёсць: дзе 50 даляраў, а дзе 100 еўра.

Сітуацыя адрозніваецца толькі ў «Тэхнабанку», дзе касірка параіла прыйсці раніцай, бо грошы прывязуць.

А калі вам тэрмінова спатрэбілася круглая сума ў валюце — ідзіце ў аддзяленне банку «Масква-Мінск» ля Камароўкі. Там, па словах не вельмі ветлівых супрацоўнікаў, непасрэдна зараз можна купіць і даляры, і еўра — дакладна.

Неабмежаваную колькасць еўра мы знайшлі таксама ў аддзяленні Банка БелВЭБ на Гадзіннікавфым заводзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?