president.gov.by

Абмежаванне паставак беларускіх тавараў у Расію праходзіла без згоды Пуціна.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

«Вы — журналісты — добра ведаеце, што адбывалася на мяжы Расіі з Беларуссю са жніўня гэтага года. Самі падрабязна інфармавалі аб прадмеце шматлікіх двухбаковых кансультацый на розных узроўнях, якія прайшлі ў лістападзе-снежні ў нашых сталіцах. Праўда, інфармавалі пра адно і тое ж па- рознаму», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўку прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Расійскую Федэрацыю. Больш за тое, насуперак усім міжнародным нормам забаранілі транзіт тавараў з беларускай тэрыторыі. «Гэта ўсё зроблена ў аднабаковым парадку без якіх-небудзь кансультацый, абмінаючы Еўразійскую эканамічную камісію!» — адзначыў кіраўнік Беларусі.

«Больш за тое, як стала вядома ў выніку сённяшніх перамоваў з Уладзімірам Уладзіміравічам, і без яго згоды», - сказаў беларускі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру