Тэлеканал «Беларусь-1»

пачынаючы ад 7-й вечара, будзе паказваць расійскія «Ёлкі». З перапынкамі на «Панараму» і зварот Лукашэнкі можна паглядзець «Ёлкі», «Ёлкі-2» і «Ёлкі-3».

АНТ

абрала традыцыйны шлях — які Новы год без «Іроніі лёсу»? Фільм пачнецца а 6-й. Пасля яго запланаваныя музычна-забаўляльныя шоу «Праводзіны старога года», а пасля «Палёт у Новы год».

«РТР-Беларусь»

прапануе сустракаць Новы год у атмасферы рускага духу. Цэлы вечар гледачоў будуць забаўляць расійскія зоркі. Спачатку святочны канцэрт з Крамля, пасля шоу з Максімам Галкіным і Філіпам Кіркоравым і, нарэшце, «Блакітны агеньчык» – куды ж без яго? «РТР-Беларусь» – адзіны канал, які будзе паказваць зварот Уладзіміра Пуціна.

«НТВ-Беларусь»

31 снежня вырашыла прысвяціць «Лесніку». «Вострасюжэтны серыял» пачнецца а 8-й раніцы і з перапынкам на навіны будзе ісці да 9-й вечара! Затым запланаваная інфармацыйнае шоу «Анатомія года», а пасля бою курантаў – канцэрт шансона «Ээхх, разгуляй».

«Беларусь-5»

прапануе ўзгадаць найлепшыя спартыўныя моманты года. Ад раніцы 31 снежня будуць паказваць пераможныя матчы зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі. Іх налічылася чатыры — з Казахстанам, Швейцарыяй, Германіяй і Латвіяй. Затым можна будзе паглядзець пераможныя гонкі Дар’і Домрачавай на Алімпіядзе. А перад самым Новым годам — мастацкая гімнастыка.

«Сталічнае тэлебачанне»

як і летась, падрыхтавала музычна-гумарыстычны праект «На тым жа месцы ў той жа час». Перад ім пакажуць савецкі фільм «Адзінокім прадастаўляецца інтэрнат».

«Белсат» стварыў беларускі рымэйк «Карнавальнай ночы»

А «Белсат» у якасці навагодняга «Блакітнага агеньчыка» пакажа беларускі рымэйк «Карнавальнай ночы»

«Мы смяёмся, гэта сатыра. «Карнавальнай ночы» ужо 60 гадоў, а камедыя гэтак жа актуальная і глядзельная, як і ў СССР», — кажа рэжысёр рымэйка Юрый Хашчавацкі. Мяркуйце самі: на пачатку фільма Дзеда Мароза арыштоўваюць і саджаюць у турму на Акрэсціна. 

Замест песенькі «Ах, Таня, Таня, Танечка» прагучыць «Ліда, Лідачка». Памятаеце: «Работница питания приставлена к борщам…».

Кіраўнічка ж галоўнага банка краіны заспявае раманс…

Хашчавацкі абяцае, што будзе весела: «Так, рэальнасць сумнаватая, пануе цёмная сіла, але разам на яе, нікчэмную, і смешна глядзець. Як і ў нашым святочным шоу, усё будзе добра!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?