Аляксандру Лукашэнку незразумелыя прапановы пазбавіць школы неабходнасці збіраць макулатуру і металалом. Пра гэта ён заявіў 24 снежня на адкрыцці навагодняга дабрачыннага свята рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». 

«Я ўспамінаю сваё дзяцінства і школьныя гады і думаю: а як аб'яднаць дзяцей на добрую справу? Бо гэта ж быў збор макулатуры, збор металалому — і мы за гэта ніколі не атрымлівалі грошай, мы заўсёды спаборнічалі для таго, каб зрабіць нашу Радзіму багацейшай», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. 

«Трэба больш канкрэтных добрых спраў, якія будуць даваць карысць дзяржаве, прадпрыемствам, калектывам, вашым бацькам, а значыць, і вам», — сказаў ён. 

Лукашэнка пажадаў, каб дзеці і маладыя людзі больш цанілі жывыя зносіны, таму што электронныя прылады і інтэрнэт ніколі не заменяць сапраўдных сяброў, іх падтрымкі і ўдзелу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?