Рэзідэнцыя на Вайсковым бачыла Пуціна і Кастра.

Рэзідэнцыя на Вайсковым бачыла Пуціна і Кастра.

Паседжанне доўжылася больш за пяць гадзін. Яго вынікі невядомыя, бо па заканчэнні ўдзельнікі перамоваў адразу раз'ехаліся, не стаўшы размаўляць з прэсай.

Пасол Расіі ў Беларусі Сурыкаў, пасол Расіі ва Украіне Зурабаў, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

Пасол Расіі ў Беларусі Сурыкаў, пасол Расіі ва Украіне Зурабаў, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

У перамовах удзельнічалі афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сепаратыстаў з так званых Луганскай і Данецкай «народных рэспублік» — Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін.

Напярэдадні Адэльхейд Тальявіні паведамляла, што на сустрэчы ў Мінску плануецца абмеркаваць чатыры блокі пытанняў:

спыненне агню усімі бакамі,

адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі,

абмен палонных «ўсіх на ўсіх»,

дастаўкі гуманітарных грузаў на падкантрольныя баевікам тэрыторыі для прадухілення гуманітарнай катастрофы.

Цяжкая задача Хайдзі Тальявіні.

Цяжкая задача Хайдзі Тальявіні.

Ці адбудзецца другі раўнд перамоваў 26 снежня, пакуль невядома.

Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.

Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.

Сам факт перамоваў у такім складзе — перамога Масквы, бо ўдзел у размовах так званых сепаратыстаў легітымізуе самаабвешчаныя ДНР і ЛНР. З другога боку, Украіна не мае іншага выйсця. Ваенная перавага Расіі агромністая, і толькі цаной вялізных ахвяраў, пераважна сярод добраахвотнікаў, украінцам удалося спыніць націск новарасійскіх штурмавікоў. Таму і Кіеў, і Вашынгтон, і Брусэль высока цэняць перамовы, арганізаваныя хоць бы ў такім фармаце. У іх ёсць і заслуга Аляксандра Лукашэнкі. Маскве і Данецку цяжэй адхіляць ідэі мірнага вырашэння канфлікту, калі яны сыходзяць ад палітыка, папулярнага ў Расіі і Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?