svjazep.org

svjazep.org

Віншаванне Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроцці на Божае Нараджэнне

У гэтыя дні, таксама і ў Беларусі, людзі баяцца магчымага паніжэння ўзроўню жыцця з-за складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце і ў гэтым рэгіёне. Мы балюча адчуваем, што ўсё тое, што здавалася відавочным, штодзённым, не вартым вялікай увагі, можа знікнуць. 

Свята Божага Нараджэння запэўнівае ў тым, што верная любоў Бога ніколі не знікне. 

Ад імя Папы Францішка жадаю, каб увесь беларускі народ мог адчуваць камфорт і сілу быць любімым Богам і ў Яго рукі даручыў сваё жыццё і сваю будучыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?