Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што ад пераходу ў разліках на еўра і даляры Беларусь страціць больш, чым Расія. «Паміж нашымі краінамі значны тавараабарот з істотным станоўчым сальда для Расеі. Таму калі яго пераводзіць на валюту, то выйдзе, што Беларусь павінна будзе плаціць са сваіх валютных рэзерваў», - адзначыў ён у інтэрв'ю газеце «КоммерсантЪ».

«Калі гандаль перакладаць на еўра і даляры, я не думаю, што гэта будзе эфектыўна, у тым ліку з пункту гледжання беларускай эканомікі. Не думаю, што гэта схема будзе канкрэтна прапрацоўвацца», — лічыць Лаўроў.

18 снежня Лукашэнка запатрабаваў ад урада Беларусі весці разлікі з Расіяй у заходняй валюце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?