Святар, праваабаронца і былы дэпутат Дзярждумы Глеб Якунін памёр на 81-м годзе жыцця ў Маскве.

«Айцец Глеб памёр сёння пасля цяжкай хваробы. Праваабарончая супольнасць смуткуе», — сказаў кіраўнік руху «За правы чалавека» Леў Панамароў.

Глеб Якунін у 60-70-я гады быў удзельнікам праваабарончага руху. У 90-х ён быў старшынёй руху «Дэмакратычная Расія», абіраўся ў Дзярждуму. У 1993 годзе РПЦ забараніла святарам удзельнічаць у выбарах, таму ў лютым 1997 айцец Глеб быў адлучаны ад яе.

Перад гэтай падзеяй ён быў прыняты ва Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата. Глеб Якунін быў адным з заснавальнікаў Апостальскай праваслаўнай царквы — рэлігійнага аб'яднання, зарэгістраванага Мінюстам ў 2004 годзе.

У пачатку 90-х ён апублікаваў спісы іерархаў Рускай праваслаўнай царквы, якія былі агентамі КГБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?