Трэнд на кантроль за цэнамі ў краіне захаваецца назаўсёды. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням эканамічнага развіцця краіны.

Ён абураны тым, што асобныя чыноўнікі арыентуюць бізнес на тое, што кантроль за цэнаўтварэннем у краіне неўзабаве будзе зняты і яны адаб'юць недаатрыманую выгаду.

«Нашы нягоднікі-чыноўнікі асобныя арыентуюць, як мне далажылі, і я пераканаўся ў гэтым, прадпрымальнікаў, камерсантаў і рознага роду жуллё, што вы, маўляў, пацярпіце, дзесьці 9, 15 мы тут усё адпусцім, вы потым адаб'яце ўсё, што вы цяпер не атрымалі, — сказаў Лукашэнка. — Людзі проста просяцца, ведаеце куды. Я хачу заявіць пра тое, што трэнд, як модна сёння казаць, на кантроль за цэнамі ў краіне захаваецца назаўсёды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?