Седлавы цягач «МАЗ-54331» і паўпрычэп «МАЗ-9397» загарэліся вечарам 25 снежня на тэрыторыі станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава ў Мінску.

Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Пашкоджаны паўпрычэп, заднія аўтапакрышкі седлавога цягача, а таксама драўляная аконная рама размешчанага побач аднапавярховага панэльнага будынка зварачнага цэха. Агонь у будынак не патрапіў.

Як мяркуецца, прычына інцыдэнту — падпал, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру