Следчы камітэт працуе на месцы ДТЗ у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, дзе сёння вечарам, 26 снежня, у выніку сутыкнення аўтамабіляў «Аўдзі» і «Шэўрале» загінулі трое маладых людзей: дзве дзяўчыны 1996 г.н. і хлопец 1994 г.н.
Пра здарэнне паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Целы загінулых дасталі. Усе яны знаходзіліся ў аўтамабілі «Аўдзі». Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі ДКСЭ ажыццяўляюць агляд месца здарэння. Асобы загінулых устаноўлены, усе яны знаходзіліся ў аўтамабілі «Аўдзі». Кіроўца — 1992 г.н., ён шпіталізаваны.
У «Шэўрале» знаходзілася сямейная пара: жанчына шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя, кіроўца не пацярпеў.





