Самы багаты бізнэсмен Беларусі Юрый Чыж даў інтэрв'ю «Савецкай Белоруссіі», у якім, сярод іншага, расказаў пра сваё стаўленне да архітэктуры.

— Нямала крытычных стрэл было пушчана, напрыклад, на адрас знакамітага элітнага дома «Ля Траецкага». Маўляў, псуе выгляд, закрывае ветравую зону…

— Колькі людзей — столькі меркаванняў: камусьці падабаецца, камусьці не. Крытыканаў заўсёды хапае, а ў наш час іх стала асабліва шмат. Дайшло да таго, што нагу паставіць няма куды, абавязкова пад ёй што-небудзь знойдуць: то ад мангола-татараў разваліны, то яшчэ нешта.

* **

— Яшчэ адна крытычная тэма з той жа архітэктурнай оперы - будаўніцтва гасцініцы Kempinski каля цырка.

— А там што?

— Разбурылі гістарычны будынак, знішчылі выгляд праспекта, патапіўшы ў гэтым гмаху парк і цырк…

— Ёсць розныя пункты гледжання на гэты конт. Час усё расставіць па месцах. Гэта праект вядомага архітэктара Сяргея Чобана, ён прайшоў горадабудаўнічую раду. Што тычыцца так званага гістарычнага аб'екта - будынка першай электрастанцыі, то яго не існавала задоўга да нашага будаўніцтва. Знішчылі ці то ў 1920-х, ці то ў 1930-х гадах. Мы спецыяльна паднялі фасады, якія былі ў пачатку мінулага стагоддзя, і фасады сучасныя — гэта зусім розныя пабудовы. Так, стаяў невялікі будынак падстанцыі, які быў разабраны, і па праекце яго трэба будзе аднавіць. Але пакуль гэтае пытанне не ўзгоднена з інжынернымі службамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру