Лайнеры Airbus A320-200 складаюць аснову авіяпарку кампаніі Air Asia. Фота Reuters.

Самалёт авіякампаніі Air Asia рэйсам пад нумарам QZ8501 — з інданэзійскай Сурабаі ў Сінгапур — страціў сувязь з наземнымі службамі ў Джакарце ў 07:24 раніцы па мясцовым часе (23:24 па Грынвічы).

Незадоўга да гэтага экіпаж машыны, якая ляцела на вышыні каля 10.500 м, апавясціў дыспетчараў аб дадатковым наборы яшчэ двух кіламетраў вышыні, каб выйсці з густой воблачнасці.

У той момант, калі згубілася сувязь лайнер пераадолеў каля паловы шляху і знаходзіўся над акіянам паміж інданезійскімі астравамі Ява і Калімантан. Сур'ёзных прыродных анамалій у раёне не назіралася.

Кампанія Air Asia апавясціла аб пачатку пошукава-выратавальнай аперацыі.

На борце лайнера Airbus A320-200 знаходзіліся 162 чалавекі.

Сярод пасажыраў тры паўднёвакарэйцы, адзін брытанец, адзін малайзіец і адзін жыхар Сінгапура, астатнія грамадзяне Інданезіі.

Air Asia, створаная ў 1994 годзе, да гэтага часу не страціла ні адной машыны і з'яўляецца адным з самых эфектыўных лаўкостараў ў свеце. Інданезійская Air Asia на 49% належыць малайзійскай кампаніі з аналагічнай назвай.

У 2014 годзе здарыліся дзве буйныя катастрофы з самалётамі галоўнага малайзійскага авіяперавозчыка, кампаніі Malaysia Airlines. Адзін «Боінг» 8 сакавіка бясследна знік над Індыйскім акіянам, другі — 17 ліпеня быў збіты над Данбасам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру