42-гадовы брытанскі акцёр Ідрыс Элба, вядомы выкананнем ролі Нэльсана Мандэлы ў фільме «Доўгі шлях да свабоды», не абверг чуткі пра тое, што ён стане сёмым па ліку кінематаграфічным Джэймсам Бондам.

«Агент 007 павінен быць добры сабой? Рады, калі вы думаеце, што я падыходжу! З Новым годам!» — напісаў ён у суботу ў Твітары.

Пасля хакерскай атакі на кампанію Sony Pictures Entertainment ў публічным доступе з’явілася яе канфідэнцыйная карпаратыўная перапіска, у тым ліку электронны ліст кіраўніка кампаніі з фразай: «Наступным Бондам будзе Ідрыс».

Каментароў ад Sony Pictures пакуль не паступала.

З 1962 года былі зняты 23 фільмы пра Бонда, якія прынеслі іх стваральнікам больш за 6 мільярдаў даляраў. Эпапея пра Бонда стала другой па даходах пасля «Зорных войнаў».

Паколькі акцёры, у адрозненне ад вечна маладога героя, маюць звычай старэць, ролю «агента 007» у розныя гады выконвалі шэсць чалавек.

Апошні «Бонд» Дэніэл Крэйг ў 2015 годзе прыступае да здымак у 24-м эпізодзе пад умоўнай назвай «Спектр», але ўжо выказаў жаданне ў далейшым выйсці з праекта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру