Керчанская пераправа прыпыніла працу з-за неспрыяльных умоў надвор'я. Пра гэта карэспандэнту «Газеты.Ru» паведамілі ў прэс-службе ГУ МНС РФ па Краснадарскім краі.

Адзначаецца, што пераправа можа быць адкрытая ў другой палове дня 28 снежня.

Учора, 27 снежня, на Керчанскай пераправе было абвешчана штармавое папярэджанне. «Чакаецца моцны ліўневы дождж, мокры снег, узмацненне ветру да 12—17 м/с», — гаварылася ў паведамленні. 

У порце Каўказ сваёй чаргі на паром чакалі каля 270 легкавых і 90 грузавых аўтамашын, у порце Крым — каля 5 легкавых і 30 грузавых аўтамашын.

За папярэднія, да закрыцця, суткі праз Керчанскі праліў было перавезена 1563 аўтамашыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру