Гурт Brutto даў канцэрт у Кіеве ў клубе Stereo Plaza.
Паміж песнямі лідар гурту Сяргей Міхалок звярнуўся да кіеўлян: «Галоўнае — не ўзяць вагу, а яе ўтрымаць. Давайце цяпер думаць, як утрымаць вагу, як утрымаць пераможную вышыню. Будзьце шчаслівыя».
Потым Сяргей Міхалок сказаў: «Х**о ведае, што ён х**о».
Менавіта гэтым словам пасля падзеяў на Майдане моладзь пачала называць расійскага прэзідэнта, перадае Радыё «Свабода».





