«Задачы, якія стаяць перад беларускай эканомікай, відавочныя, — заявіў сёння журналістам прызначаны учора прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. -

Сітуацыя ў свеце няпростая, а наша эканоміка, на жаль, вельмі залежная ад знешніх рынкаў. Але ў той жа час хапае і ўнутраных праблем, і мы павінны навесці ідэальны парадак, каб мінімізаваць той негатыўны ўплыў, які на нас аказвае сусветная эканоміка».

Паводле Кабякова, рашэнні, прынятыя папярэднім урадам і кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, з'яўляюцца выверанымі і эфектыўнымі. «Наша задача — не згубіць тэмп у прыняцці эфектыўных рашэнняў і апраўдаць надзеі народа, якія звязаныя з працай ўрада — галоўнага эканамічнага штаба краіны», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прызначаны учора старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калавур сваёй прыярытэтнай задачай лічыць забеспячэнне фінансавай стабільнасці Беларусі. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам.

Паводле новага кіраўніка Нацбанка, першачарговым з'яўляецца рэалізацыя далейшых мер па падтрыманні стабільнасці на валютным рынку, забеспячэнне валютна-абменных аперацый.

«Вельмі важна ў цэлым захаваць і развіць рэсурсную базу для банкаў, каб у гэты няпросты час можна было падтрымаць рэальны сектар эканомікі», — сказаў Павел Калавур.

Ён таксама лічыць, што ў цяперашніх умовах трэба будзе шукаць нейкія кампрамісныя рашэнні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру