Падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 770 рублёў і дасягнуў 11800 рублёў.

Пры гэтым попыт на даляры больш чым у чатыры разы перавышаў прапанову.

Банкі і прадпрыемствы хацелі купіць $104,6 мільёна, аднак прадаўцоў было ўсяго на $25,1 мільёна.

Нацбанк не рэагаваў ніяк — аб'ём таргоў аказаўся роўным аб'ёму прапановы. Такім чынам, сённяшнія незадаволеныя заяўкі перайшлі на заўтра.

Попыт і прапанова на еўра адрознівалася ўдвая — 119,3 мільёна і 67,9 мільёна і адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?