Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2015 года павялічыцца з 150 тыс. да 180 тыс. рублёў. Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1255 ад 29 снежня 2014 года. 

Базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь пэўных матэрыяльных ці нематэрыяльных выгод. 

Базавая велічыня была ўведзеная ў Беларусі з 2002 года, ужываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

У апошнія дні года людзі масава кінуліся плаціць зборы і мыты па старым тарыфе. Таму многія канторы, такія як БРТІ, гэтыя дні перапоўненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?