З 1 студзеня 2015 года МУС і Нацыянальны банк Беларусі падключаюць да сістэмы «Разлік» Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) аплату паслуг па выдачы пасведчанняў кіроўцы і рэгістрацыі транспартных сродкаў, што аказваюцца рэгістрацыйна-экзаменацыйнымі падраздзяленнямі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і УУС Мінаблвыканкама.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе УДАІ МУС.

З 1 студзеня аплата можа праводзіцца праз плацежна-даведачны тэрмінал, інфакіёск, інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, банкамат, касы банка і іншых пунктаў банкаўскага абслугоўвання, падключаныя да сістэмы «Разлік» АРІП.

Для ўнясення плацяжоў па паслугах, што аказваюцца рэгістрацыйна-экзаменацыйнымі падраздзяленнямі, у дрэве сістэмы «Разлік» плацельшчыку неабходна для аплаты паслуг ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама выбраць раздзел «г. Мінск», а для ДАІ УУС Мінаблвыканкама паслядоўна выбраць раздзелы «Мінская вобласць» — «Мінскі раён». Затым перайсці паслядоўна па наступных укладках: «МУС» — «ДАІ» — «Пасведчанне кіроўцы» або «Рэгістрацыя транспарту» і выбраць неабходную паслугу. Пасля трэба ўвесці ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар, пазначаны ў пашпарце або пасведчанні на права жыхарства плацельшчыка. Далей зверыць правільнасць імя і імя па бацьку плацельшчыка, што з'явілася на экране, і суму плацяжу, адлюстраваную на экране, і ажыццявіць плацеж.

У выпадку адсутнасці інфармацыі аб асабістым нумары (датычыцца замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) пры аплаце трэба ўводзіць код «625611», пасля чаго спатрэбіцца ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка. У якасці пацвярджэння ажыццяўлення плацяжу ў сістэме «Разлік» грамадзяніну пры падачы адпаведных дакументаў неабходна прад'явіць супрацоўніку ДАІ нумар аперацыі ў АРІП або паведаміць свой ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар.

У раздзеле «Пасведчанне кіроўцы» можна аплаціць камп'ютарныя паслугі, афармленне заявы, выдачу пасведчання і талона, тэарэтычны і практычны экзамены і іншыя паслугі. У раздзеле «Рэгістрацыя транспарту» праводзіцца аплата камп'ютарных паслуг, афармлення заявы, рэгістрацыі транспартнага сродку, выдачы транзіту, замены нумара аўтамабіля, вырабу нумароў і іншыя паслугі.

У пачатку 2015 года плануецца распаўсюдзіць гэты спосаб аплаты паслуг ва ўсіх рэгістрацыйна-экзаменацыйных падраздзяленнях ДАІ рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?