Цана на нафту на сусветным рынку працягвала зніжацца. Да 15.20 па мінскім часе цана барэля нафты Brent ўпершыню за доўгі час апусцілася ніжэй за 56 даляраў. Падзенне склала больш за 3 даляры за дзень. І гэта прытым што краінам Захаду пакуль не ўдалося стабілізаваць сітуацыю ў Лівіі, Іраку, а перамовы з Іранам яшчэ не скончыліся поспехам. Калі ў 2015-м сітуацыю на Блізкім Усходзе ўдасца стабілізаваць, цана можа яшчэ дадаткова знізіцца на прыходзе новай іранскай і лівійскай нафты.

У цалкам залежнай ад нафтагазу Расіі абменны курс рубля 31 снежня зноў апускаўся ніжэй за 60 за даляр, каб падпадал вечар прыўзняцца да 58.

Таксама стала вядома, што золатавалютныя рэзервы Расіі з 20 да 26 снежня знізіліся шчэ на $10 млрд, да 388,5 млрд. Гэта ўзровень 2009 года, а з улікам інфляцыі за гэтыя гады — і яшчэ ніжэйшы.

Цяжкасці перажывае і іншая дыктатура: у Венесуэле ВУП нават па завышаных афіцыйных звестках знізіўся на 2,3%, а інфляцыя перавысіла 60%.

Далейшае падзенне расійскай эканомікі з непазбежнасцю прывядзе да новых праблем у фінансавай і эканамічнай сферы ў Беларусі, бо краіна была прывязаная да расійскага рынку і нафтагазавых датацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?