Грамадскі транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч будзе працаваць па асаблівым графіку.

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Мінску будзе працаваць да пятай гадзіны, метро — да чацвёртай, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь». 

Мінскі метрапалітэн 1 студзеня працуе да 4.00 (апошняе адпраўленне электрацягнікоў з канцавых станцый у 4.00), пачатак працы ў 5.30. Інтэрвал руху цягнікоў па 1-й і 2-й лініях з 0.30 да 4.00 1 студзеня — 6,5 хвіліны. 

1 студзеня з 0.00 да 5.00 будзе арганізаваная праца наступных аўтобусных маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту:

№ 1 дыспетчарская станцыя (ДС) Вяснянка — вакзал (інтэрвал руху — 10 хвілін);

№ 22 ДС «Ангарская-4» — ДС «Чыжоўка» (20 хвілін);

№ 29 ДС «Карастаянавай» — ДС «Кунцаўшчына» (16); 

№ 42 ДС «Сухарава-5» — Люцынская (16);

№ 43 вакзал — Сцяпянка (20); 

№ 48 ДС «Чыжоўка» — Ландэра (25); 

№ 72 ДС «Шабаны» — ст. м. «Магілёўская» (17); 

№ 73 ДС «Сярова» — Вяснянка (20); 

№ 91 ДС «Каліноўскага» — Веснянка (20); 

№ 100 ДС «Славінскага» — аэрапорт Мінск-1 (11); 

№ 112С АС «Аўтазаводская» — пас. Сокал (36); 

№ 113С ДС «Уручча-4» — тубдыспансер (30); 

№ 119С вакзал — аквапарк (30); 

№ 149 ДС «Захад-3» — ст. м. «Кунцаўшчына» — Люцынская (20);

№ 153Д Танкавая — ст. м. «Уручча» (15); 

№ 159 ДС «Захад-3» — Каменная Горка — 5 (25); 

№ 921 ДС «Зялёны Луг — 6» — ст. м. «Усход» (4 ад.) (15).

Да пятай гадзіны раніцы будуць таксама арганізаваныя наступныя тралейбусныя маршруты:

№ 3 ДС «Ангарская-4» — вакзал (інтэрвал — 18 хвілін);

№ 6 ДС «Лошыца-2» — вакзал (20); 

№ 13 ДС «Захад-3» — Гарадскі Вал (17);

№ 16 ДС «Чыжоўка» — вакзал (15); 

№ 25 ДС «Кунцаўшчына» — ДС «Малінаўка-4» (21);

№ 26 ДС «Чыжоўка-1» — ст. м. «Аўтазаводская» (10); 

№ 27 ДС «Курасоўшчына» — ДС «Дружная» (20);

№ 30 ДС «Малініна» — вакзал» (16);

№ 53 ДС «Малінаўка-4» — ДС «Зялёны Луг — 7» (15);

№ 57 ДС «Сухарава-5» — Гарадскі Вал (17);

№ 62 ДС «Уручча-2» — ДС «Уручча-4» (15).

У гэты час таксама будуць хадзіць трамваі № 1 Зялёны Луг — пл. Мяснікова (інтэрвал — 10 хвілін) і № 3 Возера — Серабранка (10).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?