Жанчына на «Фордзе» з мужам везла ў Ашмяны з вёскі пажылую маму, каб адзначыць разам свята.

У раёне вёскі Альковічы іх аўтамабіль зачапіў абочыну па ходзе руху. Паводле папярэдняй інфармацыі, затым пайшлі пераключэнне на нейтральную перадачу і тармажэнне (кепскія дзеянні ў такой сітуацыі, на нейтралцы машыцн мацней нясе і заносіць на слізкай дарозе). Далей — вынас на сустрэчную паласу, разварот і ўдар у пасажырскі бок «Форда», у які ўрэзаўся «Додж».

У апошнім ехалі трое прышпіленых пасажыраў, у тым ліку дзіця на заднім сядзенні.

У рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы даставілі жонку кіроўцы «Форда» і маму, якая ехала на пярэднім сядзенні. Ужо ў бальніцы яна памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?