Віншаванне прэзідэнта Расіі было заяўлена ў праграме «РТР-Беларусь», аднак кіраўніцтва тэлеканал усё ж вырашыла паказаць зварот Аляксандра Лукашэнкі.

Упершыню ў найноўшай гісторыі беларускія тэлеканалы не транслявалі святочны выступ прэзідэнта Расіі.

Абсурдная сітуацыя, калі беларусаў спачатку віншаваў прэзідэнт чужой краіны, захоўвалася два дзесяцігоддзі. Многія сем’і сустракалі Новы год «па Маскве» ў 23.00, а пасля «па Мінску» апоўначы. Праз перавод стрэлак маскоўскі і мінскі час цяпер супадаюць, таму беларускія тэлеканалы мусілі вырашыць, чый выступ паказваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?