З 1 студзеня мінімальная заработная плата (МЗП) у Беларусі складае 2 млн. 100 тыс. 100 рублёў. 

Гэты паказчык павышаўся год таму — 1 студзеня 2014 года МЗП была ўстаноўленая ў памеры 1 млн. 660 тыс. рублёў. У кастрычніку памер МЗП быў праіндэксаваны на 13% з улікам інфляцыі і склаў 1 млн. 841 тыс. 483 рубля. 

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) з`яўляецца дзяржаўным мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы. Наймальнік абавязаны прымяняць яго ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2015 года павялічаная са 150 тысяч да 180 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1255 ад 29 снежня. 

Базавая велічыня — эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь пэўных матэрыяльных ці нематэрыяльных выгод. 

Базавая велічыня была ўведзеная ў Беларусі з 2002 года, прымяняецца для вылічэння шматлікіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?