Аляксандр Федарцоў, фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Федарцоў, фота Сяргея Гудзіліна

Былы першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Федарцоў стаў старшынёй Суда Еўразійскай эканамічнай саюза.

Гэта вынікае з рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў), якое апублікавана на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе БелТА.

Ад пасады першага намесніка Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Федарцоў быў вызвалены указам №648 ад 30 снежня 2014 года, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Суддзя Аляксандр Федарцоў прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў выбухах 11 красавіка 2011 г. і 4 ліпеня 2008 г. ў Мінску. І прысудзіў іх у лістападзе 2011 г. да расстрэлу.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0