1 студзеня 2015 года старшынства ў Еўрасаюзе на найбліжэйшыя паўгода перайшло ад Італіі да Латвіі. 

Латвія заявіла тры асноўныя прыярытэты на час старшынства ў ЕС.

«Першы — канкурэнтаздольная Еўропа, якая прадугледжвае рэалізацыю плана эканамічнага аздараўлення, другі — лічбавая Еўропа, трэці — інтэграваная Еўропа», — паведаміла 3 снежня на прэс-канферэнцыі ў Бруселі прэм'ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма. 

У сваю чаргу кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевіч падкрэсліў, што падчас старшынства ў ЕС Латвія мае намер прымяняць індывідуальны падыход у палітыцы Усходняга партнёрства. «Мы прыменім індывідуальны падыход да кожнага члена Усходняга партнёрства. Мы павінны бачыць сур'ёзнае супрацоўніцтва, якое ахоплівае палітычны дыялог, вяршэнства права і шэраг іншых пытанняў», — сказаў міністр замежных спраў. 

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ЕС павінен аказаць падтрымку ў імплементацыі пагадненняў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю і сур'ёзна працаваць над лібералізацыяй візавага рэжыму для асобных краін. 

Эдгарс Рынкевіч нагадаў, што ў маі 2015 года ў Рызе плануецца правядзенне саміту Усходняга партнёрства.

Паводле яго слоў, саміт павінен даць дакладны сігнал аб цікавасці ЕС адносна далейшага развіцця гэтай праграмы ЕС. 

Пасля Латвіі старшынства пяройдзе да Люксембурга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?