У Беларусі 2 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны згусціцца туман. Вецер будзе паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём моцны з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру