Кліп «Марыя, ці ведала ты?» (Mary Did You Know?), якую спявае акапэльны амерыканскі гурт Pentatonix, стаў сенсацыяй музычных чартаў у лістападзе і снежні 2014 годf, піша рэсурс billboard.com, які адсочвае інтэрнэт-прагляды і продажы музычных альбомаў.

У пячоры, трымаючы свечкі, музыкі Аві Каплан, Кірсці Мальданада, Скот Хойінг, Мітч Грасі і Кевін Алусола спяваюць:

Марыя, ці ведала ты, што аднойчы твой немаўлятка-Сын пойдзе па вадзе?
Марыя, ці ведала ты, што твой немаўлятка-Сын уратуе нашых сыноў і дачок?
Ці ведала ты, што твой немаўлятка-Сын будзе хадзіць шляхамі анёлаў?
І што, калі ты цалуеш сваё дзіця, ты цалуеш Твар Бога.

Гэта кавер-версія песні, напісанай ў 1991 годзе Маркам Лоўры і Бадзі Грынам.

Зараз відэа, запампаванае на Youtube 11 лістапада, мае больш за 26,5 мільёнаў праглядаў.

Калядны альбом моладзевага — самому «старому» ўдзельніку 26 год — гурту дэбютаваў у кастрычніку і адразу выйшаў на 9 месца ў спісе Billboard 200.

У снежні зборка «That's Christmas to Me» была сэртыфікаваная RIAA, аб'яднаннем амэрыканскай музычнай індустрыі, як плацінавая - слухачы набылі больш за мільён копій.

Гурт арганізаваўся тры гады таму, калі маладзёны сабраліся паўдзельнічаць у тэлеконкурсе Sing-Off для калектываў, якія спяваюць без музычнага суправаджэння. Яны яго і выйгралі — зарабіўшы на гэтым $200.000.

Музыкі падпісалі кантракт з Sony Music, а таксама стварылі ўласны афіцыйны канал на YouTube, які стаў 12м па папулярнасці сярод усіх музычных каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?