Расія атрымае верталётаносцы класа «Містраль» толькі пры ўмове ўсталявання трывалага міру ва Украіне, заявіў міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыан.

«Трэба, каб у гэтай частцы Еўропы ў поўнай меры выконвалася перамір'е. Таксама неабходна палітычная «дарожная карта». Усё гэта дазволіць спадзявацца на тое, што ў будучыні ўсталюецца спакой», — сказаў Ле Дрыан у эфіры радыёстанцыі Europe 1.

Паводле яго слоў, толькі пры такім развіцці падзей прэзідэнт Францыі разгледзіць пытанне аб тым, ці створаны неабходныя ўмовы для перадачы «Містраляў» Расіі.

«Я бачу, што намаганні ў гэтым кірунку робяцца, аднак пакуль іх нельга пацвердзіць фактамі, мы не можам прыняць рашэнне», - растлумачыў французскі міністр.

Кантракт на пастаўку двух верталёаносца «Містраль» быў заключаны паміж французскай кампаніяй DCNS і «Расабаронэкспарт» ў 2011 годзе. Планавалася, што першы карабель паступіць на ўзбраенне расійскага флоту ў 2014 годзе.

Зараз два верталетаносцы класа «Містраль» - «Уладзівасток» і «Севастопаль» — знаходзяцца ў порце Сен-Назэр.

У Сен-Назеры знаходзіліся і 400 расійскіх маракоў, якіх на працягу паўгода рыхтавалі да кіравання верталётаносца «Уладзівасток». Аднак у сярэдзіне снежня было прынята рашэнне вярнуць іх у Расію да Новага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?