Калі Тоомас Хендрык Ільвес працягне ў такім жа тэмпе, то за два прэзідэнцкія тэрміны, акрамя заробку, ён атрымае больш за 60 000 еўра адпускных — бо за восем гадоў у яго не было ніводнага дня афіцыйнага адпачынку.
Паводле закона, прэзідэнт Эстоніі мае права на 35 дзён адпачынку ў годзе.
Ільвес уступіў на пасаду 9 кастрычніка 2006 года і афіцыйна ён ні разу не браў адпачынак. Калі ў звычайнага работніка нявыкарыстаны адпачынак спісваецца, то кіраўнік эстонскай дзяржавы мае права па заканчэнні прэзідэнцкага тэрміну атрымаць кампенсацыю за адпачынак.