Бібліятэка Кангрэса ЗША выставіла ў інтэрнэт-доступ каляровыя здымкі Беларусі 1912 года. Яны належыць Сяргею Пракудзіну-Горскаму, расійскаму хіміку і фатографу. 

Выкарыстоўваючы апарат ўласнай канструкцыі (дакладна яна засталася невядомай), Пракудзін-Горскі праз каляровыя святлафільтры сіняга, зялёнага і чырвонага колераў рабіў паслядоўна тры хуткіх здымка аднаго і таго ж сюжэта, пасля чаго атрымліваліся тры чорна-белыя негатывы, размешчаныя побач на адной фотапласціне. З гэтага трайнога негатыву вырабляўся трайны пазітыў. Для прагляду такіх фота выкарыстоўвалі праектар з трыма аб'ектывамі. Кожны кадр праецыраваўся праз светлафільтр таго ж колеру, як і той, праз які ён быў зняты. Пры складанні трох выяваў (чырвонага, зялёнага і сіняга) на экране атрымліваўся поўнакаляровы малюнак.

Новаўвядзенне заключалася ў тым, што Пракудзін-Горскі здымаў не на тры розныя пласціны, а на адну, што дазваляла паскорыць працэс, вырабляючы зрух пласціны замест замены.

У 1911—1912 гадах з нагоды святкавання стагоддзя перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года Пракудзін-Горскі фатаграфаваў месцы, звязаныя з Напалеонаўскай кампаніяй, дзякуючы чаму на яго фотапласцінах засталіся захаваныя беларускія краявіды.

У 1918 Пракудзін-Горскі эміграваў у Францыю. Памёр у Парыжы ў верасні 1944 года, праз некалькі тыдняў пасля вызвалення горада войскамі саюзнікаў.

Горад Полацк, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, выгляд з поўдня. Цяпер у гэтага будынка дах цёмна-шэрага колеру

Горад Полацк, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, выгляд з поўдня. Цяпер у гэтага будынка дах цёмна-шэрага колеру

Полацк. Помнік вайне 1812 года на плошчы каля Мікалаеўскага сабора.

Полацк. Помнік вайне 1812 года на плошчы каля Мікалаеўскага сабора.

Поле. Снапы складзеныя ў бабкі.

Поле. Снапы складзеныя ў бабкі.

Полацк, выгляд з паўночнага ўсходу. Большасць драўляных пабудоваў да нашых дзён не захавалася. Домікі характэрныя для ўсходняй Беларусі — з уваходам недзе збоку ці ззаду. 

Полацк, выгляд з паўночнага ўсходу. Большасць драўляных пабудоваў да нашых дзён не захавалася. Домікі характэрныя для ўсходняй Беларусі — з уваходам недзе збоку ці ззаду. 

Дзвіна у горадзе Дрыса (цяпер Верхнядзвінск).

Дзвіна у горадзе Дрыса (цяпер Верхнядзвінск).

Старадаўняя капліца і мур пад Полацкам.

Старадаўняя капліца і мур пад Полацкам.

Віцебск, Успенскі кафедральны сабор. І ручаінка Віцьба, насуперак уяўленню, што раней усе рэкі былі паўнаводныя.

Віцебск, Успенскі кафедральны сабор. І ручаінка Віцьба, насуперак уяўленню, што раней усе рэкі былі паўнаводныя.

Рака Дрыса, упадзенне ў Дзвіну. Чыстыя воды, не засмечаныя арганікай, як гэта ёсць цяпер, у эпоху інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі.

Рака Дрыса, упадзенне ў Дзвіну. Чыстыя воды, не засмечаныя арганікай, як гэта ёсць цяпер, у эпоху інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі.

Віцебск. 

Віцебск. 

Полацк, убачаны з левага берага Дзвіны.

Полацк, убачаны з левага берага Дзвіны.

Віцебск. Фатаграфія зроблена са званіцы Кафедральнага сабора.

Віцебск. Фатаграфія зроблена са званіцы Кафедральнага сабора.

Млынок і ставок.

Млынок і ставок.

Яшчэ Віцебск.

Яшчэ Віцебск.

Полацк, прадмесці.

Полацк, прадмесці.

Горад Дрыса. 

Горад Дрыса. 

Мост цераз Бярэзіну ў Барысаве.

Мост цераз Бярэзіну ў Барысаве.

Віцебск. Паўднёва-ўсходняя частка горада.

Віцебск. Паўднёва-ўсходняя частка горада.

Мінск, 1912 год. Цяперашняя плошча Свабоды.

Мінск, 1912 год. Цяперашняя плошча Свабоды.

Менск, 1912 год.

Менск, 1912 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?