Курс еўра ў адносінах да даляра дасягнуў свайго мінімуму за апошнія дзевяць гадоў. Інвестары лічаць, што Еўрапейскі цэнтрабанк можа пайсці на шэраг стымулюючых мер.

Курс еўрапейскай валюты апусціўся да 1,1864 даляра — гэта самы нізкі ўзровень з сакавіка 2006 года.

Падзенне еўра паследавала за прагнозам кіраўніка Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыа Драгі аб зніжэнні цэнаў. У інтэрв'ю нямецкай газеце Handelsblatt Драгі сказаў, што ў еўразоне павялічылася рызыка дэфляцыі, або падзення цэнаў.

На зніжэнне курсу еўрапейскай валюты паўплывала таксама палітычная сітуацыя ў Грэцыі, дзе парламент краіны не змог абраць прэзідэнта ў ходзе трэцяга тура галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?