Афіцыйны курс даляра на таргах у панядзелак, 5 студзен, вырас адразу на 840 рублёў: з 11 900 да 12 740 рублёў (+7,1%).

Еўра падаражаў на 770 рублёў да 15 230 беларускіх.

Розніца паміж афіцыйным курсам даляра і курсам куплі і продажу ў абменніках працягвае імкліва змяншацца.

Найлепшы курс, па якім сёння раніцай банкі куплялі амерыканскую валюту, складаў 13 837 за адзін даляр, а прадавалі — па 11 900, што з улікам 20%-га збора, складае каля 14 280 рублёў. Але ад сёння стаўка падатку зніжана да 10%.

Нагадаем, што да гэтага часу найбольшы рост афіцыйнага курсу даляра складаў 29 снежня, ужо пры новым старшыні Нацбанка, на 770 рублёў. 30 снежня афіцыйны курс даляра вырас на 150 рублёў (да 11 850), а 31 снежня — апошніх таргах — рост склаў 50 рублёў. 20 снежня афіцыйны курс даляра складаў 10 900 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?