У Шчомысліцы пад Мінскам прайшло развітанне з былым міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі (1994—1997), экс-палітвязнем Васілём Лявонавым. Развітацца прыйшлі вядомыя людзі. Васіль Лявонаў памёр у нядзелю, яму было 76 гадоў.

Развітанне прайшло ў мясцовым Доме культуры. У Шчомысліцы Лявонаў жыў з 90-х гадоў. Меў дом, сад, садзіў агарод.

Пахавалі Васіля Лявонава на могілках у Строчыцах, таксама пад Мінскам.

Злева направа: першы старшыня незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук, экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір, апошні міністр гандлю СССР Кандрат Церах, экс-прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру