Фота: Максім Маліноўскі; БАЭС

Комплекс кітайскай вытворчасці з васьмі камер і дэтэктараў усталяваны на скрыжаванні з ініцыятывы Мінскага ДАІ, распавядаюць спецыялісты.

Пакуль сістэма толькі ідэнтыфікуе небяспеку, але мае шырэйшыя магчымасці.

Сістэма, нацэленая на пэўны адрэзак дарогі, можа, напрыклад, распазнаць пешахода ў небяспечным месцы (пешаходы не рэдкасць і ў месцах, дзе няма пераходу) і не толькі паведаміць аб гэтым у цэнтр кіравання (гэта важна, калі пешаходу спатрэбіцца дапамога), але і параіць кіроўцам знізіць хуткасць як праз табло, так і на аўтамагнітолу. Тое ж тычыцца аварый, дарожных работ, затораў.

Што важна, сістэма можа прагназаваць негатыўныя наступствы бягучай сітуацыі.

Напрыклад, шмат машын, што адначасова выехалі на адрэзак дарогі з розных напрамкаў (як тое бывала пры снегападах) — ужо патэнцыйная небяспека, якая патрабуе ўвагі дыспетчара.

Сістэму плануецца ўсталяваць не толькі на ўсіх развязках і некаторых перагонах МКАД, але і на праспекце Машэрава. На апошнім сістэма можа павялічыць сярэднюю хуткасць з 25—30 да 40 км/г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру