Для Масквы «халодная вайна» ўжо пачалася, і расійкае кіраўніцтва лічыць, што яму няма чаго губляць, піша расійскі аналітык Васілій Кашын для амерыканскага інтэрнэт-выдання defensenews.com.

Масква зацікаўленая ў тым, каб замарозіць канфлікт у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны, пераўтварыўшы іх ў непрызнаныя дзяржавы альбо ў вельмі шырокія аўтаноміі ў складзе Украіны. На думку Кашына, які з'яўляецца супрацоўнікам маскоўскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій, гэта адпавядае галоўным мэтам палітыкі РФ ва Украіне.

Але ваенная дээскалацыя ва Украіне не адзначае зменаў у знешняй палітыцы РФ — Масква за кошт яе збірае палітычны капітал, каб прайсці праз эканамічны крызіс і правесці патрэбныя рэформы і скарачэнні бюджэта, піша аналітык.

Пры гэтым заходнія санкцыі з'яўляюцца толькі другасным фактарам у праблемах структурна хворай расійскай эканомікі, але дазваляюць расійкай прапагандзе скіроўваць незадаволенне насельніцтва супраць ЗША і ЕС.

У сувязі з гэтым РФ не зацікаўленая ў палітычных саступках Захаду і Украіне ў абмен на змягчэнне ці адмену санкцый. Адмена санкцый толькі нязначна палепшыць стан расійскай эканомікі, а вось дэманстрацыя слабасці будзе палітычным самагубствам, мяркуе Кашын.

Такім чынам, заключае ён, РФ ідзе да доўгага супрацьстаяння з Захадам, падчас якога будзе збліжацца з Кітаем, але паспрабуе ўнікнуць празмернай залежнасці ад паўднёва-ўсходняга суседа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру