Наручнік з некаторымі намаганнямі, але зразаецца кухоннымі нажніцамі, напісаў Навальны, змясціўшы фота ў блогу

Наручнік з некаторымі намаганнямі, але зразаецца кухоннымі нажніцамі, напісаў Навальны, змясціўшы фота ў блогу

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны абвясціў пра адмову выконваць рэжым хатняга арышту. Пра гэта ён паведаміў у сваім блогу ў панядзелак, 5 студзеня.

«Я сумленна пачакаў належныя паводле закона пяць сутак, нават больш. Прысуду да гэтага часу няма, — напісаў Навальны. — Не магу сказаць, што мая сітуацыя зусім унікальная: я проста сяджу пад арыштам наогул без якой-небудзь паперкі, нават без рэзалютыўнай часткі прысуду, а бо мой брат Алег наогул сядзіць у камеры. А бо ў звычайным выпадку, чалавека без прысуду на руках не возьме ні адно СІЗА, гэта выключана [Аляксей Навальны атрымаў 3,5 года ўмоўна паводле прысуду «Іў Рашэ», яго брат Алег — 3,5 года рэальнага арышту — НН].

Як вы памятаеце, чытанне прысуду незаконна перанеслі з 15 студзеня на 30 снежня пад падставе «прысуд ужо гатовы». Гэта значыць 139 тамоў крымінальнай справы і паказанні дзясяткаў сведкаў былі ўважліва вывучаныя суддзёй Каробчанка за 6 дзён.

Тым не менш, 30-га прысуд апавяшчалі роўна 7 хвілін, сказаўшы «прызнаць вінаватымі і даць столькі гадоў і такі штраф» не выдаўшы на рукі нават тое, што абвясцілі, сказаўшы «яшчэ не гатова». Што ўжо тут казаць пра поўны тэкст…»

«Я адмаўляюся выконваць патрабаванні майго незаконнага ўтрымання пад хатнім арыштам.

Нікуды ехаць не планую, мае патрэбы перамяшчэння зводзяцца да паездак з дома ў офіс-назад і баўленне вольнага часу з сям'ёй.

Усведамляю (Аляксей Анатольевіч, вы ж усё разумееце), што для крэмлешушары сканстроліць для мяне новае абвінавачванне (арганізацыя снежных затораў у Маскве, напрыклад) і выпісаць новы хатні арышт па новай справе — раз плюнуць, хоць праз гадзіну следчы прыскача, але будзем вырашаць праблемы па меры паступлення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0