У час сустрэчы ў нармандскім фармаце, якая павінна адбыцца 5 студзеня ў Берліне, удзельнікі перамоў, хутчэй за ўсё, змогуць дамовіцца аб рэжыме забеспячэння перамір'я.

Такое меркаванне выказаў прафесар паліталогіі НУ «Кіева-Магілянская акадэмія» Аляксей Гарань.

«Я думаю, што зараз можна рэальна дасягнуць дамоўленасці аб абмене ваеннапалонных і аб перамір'і. Але гэта магчыма толькі пры ўмове дастатковага ціску на Пуціна з боку Захаду», — сказаў Гарань.

На думку палітолага, без ціску Захаду на прэзідэнта РФ дасягнуць гэтых рэчаў будзе даволі складана, але і не толькі без яго.

«Я цяпер знаходжуся ў Пясках і бачу сітуацыю на месцы. Дык вось, ёсць два фактары, якія спынілі Пуціна: гэта нашы байцы і санкцыі Захаду. Калі б не было б нашых байцоў, то не было б санкцый. Гатоўнасць нашых байцоў ваяваць — гэта таксама немалаважна», — падкрэсліў палітолаг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру