Рысавы пірог моці. Фота з «Вікіпедыі». 

У Японіі падчас навагодніх святкаванняў дзевяць чалавек загінулі ад удушэння японскім рысавым пірагом моці. Яшчэ 13 чалавек шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Штогод у Японіі некалькі чалавек паміраюць, падавіўшыся рысавым пірагом моці, аднак у гэтым годзе колькасць ахвяр надзвычай высокая.

Моці — традыцыйны японскі пачастунак, які гатуецца з рысавай масы. Праз гэта ён вельмі клейкі, цяжка жуецца і глытаецца. Асабліва праблематычна праглынуць моці пажылым людзям, якія часцей за ўсіх становяцца ахвярамі пірага.

У асноўным моці спажываецца ў першым тыдні студзеня, падчас адзначэння Новага Года.

Японскія ўлады пастаянна нагадваюць, што пірагі моці трэба разразаць на маленькія кавалачкі, каб іх было лягчэй праглынуць, і што не трэба есці моці ў адзіноце.

СМІ паведамляюць, што адзін з папулярных спосабаў выратаваць чалавека ад удушэння кавалкам моці — высмактаць страву з горла з дапамогай пыласоса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру