У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 5 студзеня мінскае «Дынама» выйграла ў Мыцішчах у «Атланта» з лікам 4:2 (0:1, 3:1, 1:0). 

У «Дынама» шайбы закінулі: Мэт Элісан, Раян Веске, Джонатан Чычу, Аляксей Калюжны

Пасля 41 гульні «Дынама» з 74 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 20 перамог у асноўны час, 3 — у авертайме, 2 — па булітах і зведаўшы 12 паражэнняў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 124-106). 

Наступны матч «Дынама» правядзе 8 студзеня дома супраць браціслаўскага «Слована».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру