Сур'ёзнае падзенне цэнаў на нафту зафіксавана ў панядзелак, 5 студзеня, на сусветных таварных пляцоўках.

Па дадзеных Bloomberg, па выніках таргоў на Лонданскай біржы цана лютаўскіх ф'ючарсаў на марку Brent знізілася на 6% да 53,11 даляра за барэль.

На Нью-ёркскай таварнай біржы цэны на нафту WTI таксама ўпалі амаль на 5%, да 20:05 па мінскім часе яе цана складала 50,14 даляра за барэль.

Як адзначаюць эксперты, да гэтак нізкіх адзнак цэны на чорнае золата ў Еўропе і ЗША не апускаліся на працягу апошніх пяці з лішнім гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру