У транзітнай зале Нацыянальнага аэрапорта Мінск з'явілася 10 кабін для сну, паведаміла начальніца ўчастка ўтрымання аэравакзальнага комплексу аэрапорта Алена Герык.

«Спальныя кабіны ўстаноўленыя ў транзітнай зале. Паслуга з сённяшняга дня прадастаўляецца пасажырам міжнародных рэйсаў, якія падарожнічаюць праз наш аэрапорт», — удакладніла спецыялістка.

Яна падкрэсліла, што абслугоўваць пасажыраў, што жадаюць выспацца, будуць 5 адміністратараў з веданнем англійскай мовы. «Яны прасочаць таксама за тым, каб чалавек не праспаў свой рэйс», — дадала Алена Герык.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, 1 гадзіна сну ў кабінцы каштуе 100 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?