Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава названая найлепшай спартсменкай Еўропы 2014 года па выніках апытання, праведзенага ў 32-гі раз кантынентальнай секцыяй Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы.
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы Домрачава заваявала тры залатыя медалі.
Спартсменка заняла другое месца ў апытанні спартыўных журналістаў свету (пасля амерыканскай тэнісісткі Серэны Уільямс) і была прызнаная найлепшай у сябе ў краіне па выніках апытанняў БелаПАН і газеты «Спортивная панорама».





