Мадона выбачылася за выкарыстанне фотаздымкаў Нэльсана Мандэлы і Марціна Лютэра Кінга.

Калажы на вокладку новага альбома Мадоны: Нэльсан Мандэла, Мадонна, Марцін Лютар Кінг

Калажы на вокладку новага альбома Мадоны: Нэльсан Мандэла, Мадонна, Марцін Лютар Кінг

Разгарэўся скандал вакол вокладкі новага альбома поп-спявачкі.

«Выбачаюся. Я не параўноўваю сябе з гэтымі людзьмі. Гэта не злачынства, абраза або расізм!», — напісала Мадона ў сваім Facebook.

Арыгінальная вокладка новага альбома Мадоны «Rebel Heart»

Арыгінальная вокладка новага альбома Мадоны «Rebel Heart»

Выбачацца прыйшлося пасля таго, як у Instagram спявачкі з'явіліся фатаграфіі Нэльсана Мандэлы і Марціна Лютэра Кінга, стылізаваныя пад вокладку новага альбома Мадоны «Rebel Heart».

Калажы на вокладку новага альбома Мадоны

Калажы на вокладку новага альбома Мадоны

На арыгінальным здымку спявачка абматаная дротам; вокладка была апублікаваная ў сацыяльных сетках разам з шасцю першымі трэкамі з альбома, і фанаты каралевы поп-музыкі пачалі рабіць калажы, выкарыстоўваючы фатаграфіі вядомых асобаў.

І калі Мэрылін Манро і Майкл Джэксан з дротам на твары не выклікалі адмоўных эмоцый, то фатаграфіі Нэльсана Мандэлы і Марціна Лютэра Кінга некаторымі былі ўспрынятыя як праява непавагі і нават расізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?